У дзіцячай філармоніі будуць рэгістраваць шлюбы
Сталічныя ўлады хочуць, каб будынак у цэнтры горада не прастойваў пустым.
Таму пасля адкрыцця мінскай дзіцячай філармоніі на плошчы Свабоды там будуць рэгістраваць шлюбы. Пра гэта 26 жніўня паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Ладуцька: "Будынак будзе служыць усім. Тут у буднія дні будуць праходзіць дзіцячыя канцэрты, увечары тут знойдзецца час і для больш сур'ёзнай музыкі. А па пятніцах і суботах тут будуць праходзіць цырымоніі рэгістрацыі шлюбу. Таму гэты будынак будзе выкарыстоўвацца ў поўнай меры".
Нагадаем, што мінская дзіцячая філармонія адкрыецца 10 верасня — у Дзень горада.