У электрааварыях на Гомельшчыне абвінавацілі... лясныя прасекі
Такое меркаванне выказаў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.
Кіраўнік вобласці заявіў, што прасекі, па якіх праходзяць лініі электраперадач, на Гомельшчыне расчышчаюць дрэнна. Падзенне галін пад вагой снегу стала асноўнай прычынай таго, што рваліся правады і былі пашкоджаныя электрамачты. Як паведамляе гомельскае радыё, старшыня аблвыканкама даручыў абласной службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правесці адпаведную праверку.
Нагадаем, моцныя снегапады з 8 па 12 снежня сталі прычынай адключэння электраэнергіі ў Гомельскай вобласці амаль у 400 населеных пунктах. Апошнія вёскі атрымалі электрычнасць толькі 15 снежня
Фота — elektroas.ru