У Еўропе праз анамальныя маразы загінулі 500 чалавек

Найбольш людзей загінула ва Украіне — 135, у Польшчы — 82, на Балканах — 37, у дзяржавах Балтыі — 34.

ИТАР-ТАСС адзначае, што днямі ў Чэхіі была зафіксаваная тэмпература — амаль 40 градусаў марозу. Спецыялісты мяркуюць, што цяперашнія халады ўяўляюць сабой "рэдкі прыродны фенамен", калі высокі ціск, які ўсталяваўся ў Арктыцы, стварыў шырокі і ўстойлівы калідор для магутных халодных паветраных масаў у Міжземнамор'е. Халоднае надвор'е можа захавацца ў Еўропе яшчэ на працягу трох тыдняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі