У Еўропе праз маразы загінулі 600 чалавек, кожны шосты — у Польшчы
Анамальнае для еўрапейскага кантынента надвор'е працягвае забіраць жыцці людзей у розных краінах.
У Польшчы загінула 99 чалавек, прычым за апошнія суткі шэсць чалавек, паведамляе тэлеканал TVN. Ад маразоў гінуць пераважна людзі, якія не маюць жытла.