"Чэлсі" ўпершыню выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў (фота)

У серыі пасляматчавых пенальці "Чэлсі" перамог "Баварыю". Рашаючы пенальці рэалізаваў Драгба. Перад гэтым патрапіў у штангу Швайнштайгер.

На 95-й хвіліне Чэх адбівае пенальці Робена

Фанаты "Чэлсі" лікуюць

Рыберы атрымаў траўму ў дадатковы час (яго збіў у штрафной Драгба) і сыходзіць з поля

Пасля асноўнага часу — 1:1 (Томас Мюлер, 83; Дзідз'е Драгба, 88).

Драгба зраўняў лік.

83-я хвіліна. Гол Томаса Мюлера.

Гомес і Чэх

Чэх і Рыберы

Драгба і Швайнштайгер

Мюлера шчыльна кантралююць

Драгба "ў палёце"

Чэх адводзіць пагрозу ад сваёй брамы

Робен зноў не забіў

Рыберы ў атацы

Матч праходзіў на "Альянц Арэне" ў Мюнхене.

***

Нагадаем, у паўфіналах "Баварыя" перамагла мадрыдскі "Рэал", а "Чэлсі" — найлепшы клуб свету "Барселону".

Варта адзначыць, што эксперты букмекерскіх кантор лічаць "Баварыю" фаварытам фінала Лігі чэмпіёнаў.

У Філіпа Лама і Басціяна Швайнштайгера напярэдадні фіналу добры настрой — яны будуць гуляць на сваім стадыёне.

Франк Лэмпард і Дзідз'е Драгба, наадварот, заклапочаныя — некалькі ключавых гульцоў "Чэлсі" дыскваліфікаваныя.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі