У Галандыі пачаўся марафон па праглядзе тэлевізара
Ён працягнецца тры дні.
Сёння раніцай у Амстэрдаме адзін з мясцовых тэлеканалаў запусціў незвычайны конкурс, які зойме тры дні. Гэта спроба ўсталяваць новы сусветны рэкорд па самай доўгай працягласці прагляду тэлевізара без перапынку. Сам конкурс будзе транслявацца ў прамым эфіры да нядзелі, інфармуюць naviny.by.
У конкурсе прымаюць удзел некалькі дзесяткаў маладых галандцаў. Ім забаронена спаць, але можна харчавацца, не адрываючы вачэй ад экрана. Адзіная паблажка для патэнцыйных рэкардсменаў
- гэта пяціхвілінны перапынак кожную гадзіну. За чысцінёй эксперыменту, які праходзіць у Інстытуце гуку і малюнка, сочаць суддзя і лекар.
Пераможца конкурсу атрымае прыз - паездку ў Лос-Анджэлес.