У Гамбургу адкрылася ганаровае консульства Беларусі
Урачыстая цырымонія адкрыцця прайшла 23 лістапада.
Консульская акруга ўключае ў сябе дзве федэральныя зямлі Нямеччыны — Гамбург і Шлезвіг-Гальштэйн. Гамбург з’яўляецца другім па колькасці насельніцтва горадам у ФРГ (там 1,8 мільёна жыхароў) і другім па велічыні марскім портам Еўропы, перадае БелаПАН.