У Ганцавічах пад час суботніка знайшлі гранату (фота)
Супрацоўнікі мясцовага аддзялення “Беларусбанку”, якія прыбіралі прылягаючую тэрыторыю знайшлі ў канаве стары боепрыпас.
Адразу ж на месца здарэння прыбылі прадстаўнікі МНС, міліцыі, ваенкамату і выставілі ачапленне. Праз гадзіну прыбыла сапёрная група з Баранавічаў, якая і абясшкодзіла небяспечную знаходку.
Дарэчы, гэта была баявая граната Ф-1, часоў другой сусветнай вайны, піша газета “Савецкае Палессе”.