У Ганцавічах раптоўна памёр школьнік
Гэта адбылося 12 кастрычніка ў школе № 2, проста ў часе ўрока.
14-гадоваму хлопцу Яўгену Д. стала дрэнна, і на вачах аднакласнікаў і настаўніка ён упаў непрытомны. Аказаць першую медыцынскую дапамогу спрабавалі і дырэктар школы, і супрацоўнік Ганцавіцкага РАНС Валерый Гардзей, які апынуўся ў школе на той момант па справах службы.
Выратавальнік адразу ж выклікаў “хуткую дапамогу”, якая прыехала ў лічаныя хвіліны. Але медыкі нічога не змаглі зрабіць, піша “Ганцавіцкі час”.