У Ганцавічах пабудуюць тэлевізійны рэтранслятар
Як высветлілася, большая частка Ганцавіцкага рэгіёна знаходзіцца ў зоне няўпэўненага прыёму тэлесігналу.
Таму і па сёння ганцаўчане маюць праблемы з якасцю карцінкі на сваіх тэлепрыёмніках. Аднак налета ў райцэнтры пабудуюць аўтаматызаваную радыётэлевізійную станцыю, якая дазволіць месцічам глядзець восемь ТV-каналаў у лічбавым фармаце.