У Глыбокім да прыезду Лукашэнкі зрэзалі вішні (фота)

Вядома, што ў Глыбокім ён наведае сярод іншага камбікормавы завод. Да яго візіту была ўзараная цаліна каля заводу, якая дзесяцігоддзі ляжала некранутай. Да прыезду Аляксандра Лукашэнкі тут плануецца пасадзіць кветкі. Па цэнтральных вуліцах тэрмінова ставяцца новыя платы, па вуліцы Леніна ў прыватным сектары былі зрэзаныя ўсе вішні, што выступалі з-за плоту, прычым разам з несабранымі ягадамі.

Днямі кіраўнік раёна Алег Морхат пралятаў над горадам на верталёце, каб праверыць як ідзе праца па падрыхтоўцы сустрэчы. У цэнтральным універсаме завезена столькі тавару, колькі гэта крама не бачыла за ўвесь час свайго існавання.

Лукашэнка — рэдкі госць у Глыбоцкім рэгіёне, але ў наступным годзе тут пройдзе свята славянскай пісьмовасці, таму шмат хто звязвае візіт Лукашэнкі таксама і з падрыхтоўкай гэтага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі