У Глыбокім дэмантавалі помнік Леніну (фота)
Ён стаяў на плошчы 17 верасня.
Дэмантаж адбыўся ў рамках падрыхтоўкі горада да Дня пісьменства. Свята пройдзе ў Глыбокім 2 верасня.
У райвыканкаме кажуць, што помнік адвезлі на рэстаўрацыю. Пасля рэстаўрацыі яго плануюць паставіць каля глыбоцкага малочна-кансервавага завода, на вуліцы Леніна ў жылым мікрараёне.
Так выглядаў помнік Леніну да зносу.