У Глыбокім наведалі магілу былога савецкага палітвязня
Актывісты кампаніі “Гавары праўду” запалілі свечкі на магіле сябра Саюза Беларускіх Патрыётаў Альберта Бацяноўскага, які памёр у 2005 годзе.
Да іх далучыліся сябры БХД, БНФ і БАЖу.
З 1945-га году, пад час навучання ў Глыбоцкай педвучэльні, ён быў адным з актывістаў падпольнай моладзевай арганізацыі Саюз Беларускіх Патрыётаў, якая дзейнічала на поўначы Міншчыны і захадзе Віцебшчыны.
Увосень 1947-га году, паводле здрадніцкага даносу, Альберт Бацяноўскі і яшчэ некалькі дзясяткаў яго паплечнікаў былі асуджаныя на 10 год канцэнтрацыйных лагераў. Свой тэрмін Альбэрт Бацяноўскі адбываў у ГУЛАГу, і толькі ў 90-я гады атрымаў паведамленне пра ўласную рэабілітацыю.