У Глыбокім прайшоў з’езд расійскіх нацыяналістаў?
Пра гэта паведаміў іх лідар Дзмітрый Дзёмушкін у інтэрв’ю сайту news.argumenti.ru.
Ён таксама паведаміў, што з’езд прайшоў у Беларусі, бо яны баяліся зрыву мерапрыемства ў Расіі.
У Глыбокае прыехалі дэлегаты з Масквы, Пецербурга, Вяткі, Урала. Прысутнічалі таксама і іх беларускія калегі. Было прынятае рашэнне аб падачы дакументаў на рэгістрацыю партыі ў Мінюст Расійскай Федэрацыі.