У Глыбокім загінуў будаўнік

Увечары 24 жніўня яго брыгада рамантавала дах дома каля гатэлю па вул. Маскоўскай. Рабочы збіраўся спусціцца на зямлю, адчапіў страхоўку і ў гэты момант сарваўся. Ён загінуў на месцы.

Улады гэту інфармацыю стараюцца схаваць ад грамадскасці, але сёння, 25 жніўня, гэтую навіну найболей абмяркоўваюць на глыбоцкіх вуліцах.

Да пачатку свята застаецца менш за тыдзень, таму ўлады вельмі спяшаюцца прывесці горад у належны стан. Працы вядуцца амаль круглыя суткі, для гэтага задзейнічаны не толькі работнікі Глыбоцкага раёна, але і шмат з якіх рэгіёнаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі