У Глыбоцкім раёне бабуля выратавала з полымя унукаў

Пажар адбыўся ў вёсцы Узрэчча. Калі ратавальнікі прыехалі па вызаве, у драўлянай хаце ўжо абрынуўся дах. Калі занялося полымя, ў доме была бабуля з дзвюма ўнучкамі.

Гадавалую дзяўчынку і малодшае немаўля яна вынесла з агню. Бабулі апякло руку і твар. Пацярпелі і малыя — у старэйшай дзяўчынкі апёкі 20 адсоткаў паверхні цела, у малодшай пашкоджанні твару, грудзі і рук.

Калі здарыўся пажар, маці дзяўчынак была ў Глыбокім. Іх бацька працуе ў Расіі. Як паведамілі ў МНС, дом згарэў ўшчэнт і для жылля ўжо непрыгодны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі