У Гомель дакладна прыедзе “Ліверпуль”
Хоць аднайменны беларускі клуб і прайграў сёння “Рэнове ” на сваім полі з лікам 0:1, але прайшоў у наступны раунд.
Гэта здарылася дзякуючы гасцявой перамозе беларусаў. У Македоніі гамяльчане забілі два мячы і перамаглі па суме двух матчаў. Такім чынам "Гомель" выйшаў у 3-ці кваліфікацыйны раунд Лігі Еўропы, дзе згуляе з легендарным англійскім “Ліверпулем”.
Англічане прыедуць у Беларусь ужо на наступным тыдні. Гульня пройдзе 2 жніўня ў Гомелі.
Гл. таксама: Дэлегацыя “Ліверпуля” на "разведцы" ў Гомелі (фота)