У Гомелі абвясцілі конкурс на лепшую паштоўку
Ладзіць яго гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма.
Конкурс прымеркаваны да дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яму далі назву “Гомель учора, сёння, заўтра”.
У якасці конкурсных прац журы разгледзіць паштоўкі, якія будуць адлюстроўваць мінуўшчыну і сучаснасць Гомеля, яго гісторыю, культуру, архітэктуру, улюбёныя ды адметныя мясціны ці будуць распавядаць пра славутых гамельчукоў.
Прыняць удзел у конкурсе можа любы ахвотны.