У Гомелі адбыліся спаборніцтвы па картынгу на Кубак горада

У турніры прынялі ўдзел каля трох дзясяткаў юных гоншчыкаў з Гомеля, Мінска, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Таксама на спаборніцтвы былі запрошаны і каманды з Расіі, але з нейкіх прычынаў прадстаўнікі суседняй краіны адсутнічалі.

Спаборніцтвы зладзілі ў чатырох класах, а ўзрост спартоўцаў складаўся ад шасці да васямнаццаці гадоў. Нягледзячы на тое, што гонкі — гэта больш справа хлопчыкаў, на іх усё ж прысутнічалі тры дзяўчынкі сямі, васьмі ды дзевяці год.

На жаль, з-за адсутнасці добрай рэкламы турніру паглядзець на “маленькіх Шумахераў” прыйшло ўсяго каля дваццаці гамельчукоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі