У Гомелі адкрылася выстава аўтарскіх лялек
Экспазіцыя адкрылася ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці.
Усе лялькі, якіх больш за 25, ручной працы і выключна ў адзіным экзэмпляры. Іх рабілі беларускія майстры. Таксама на выставе прадстаўлена адзіная ў Беларусі механічная лялька, з якой можна нават таньчыць. Гэтая лялька прызнана арыгінальным, патэнтаваным творам.