У Гомелі адкрылася выстава карцін па матывах біблейскіх сюжэтаў
Выстава маскоўскай мастачкі Алены Чаркасавай адкрылася ў Музеі гісторыі Гомеля.
Экспазіцыя склалася з пятнаццаці рэпрадукцый жывапісных і графічных работ мастачкі. Сярод прадстаўленых твораў гамельчукі могуць пабачыць такія палотны, як “Заўпэўненне Фамы", “Вадохрышча”, “Нараджэнне Хрыстова”, “13-ы Псалом”, “Адам і Ева ізноў у раі”.
Сама мастачка свае карціны піша выключна на хрысціянскія сюжэты, а яе работы знаходзяцца ў Духоўнай акадэміі Троіца-Сергіевай Лаўры, Мастацкім музеі Саратава і прыватных калекцыях у Нямеччыне, ЗША, Бельгіі, Польшчы, Новай Зеландыі, Францыі, Чэхіі.