У Гомелі адкрылася выстава старажытных мумій Егіпта (фота)

У выставачнай залі палаца Румянцавых–Паскевічаў гамельчукі могуць пабачыць прадметы, якія пазнаёмяць наведвальнікаў з рытуальнымі традыцыямі старажытных егіпцян. У экспазіцыі прадстаўлена каля дваццаці пяці экспанатаў. Сярод іх — імітацыі мумій, пахавальных пасудзін і саркафагаў. Усе прадметы выраблены з гіпсу, пластыка, металу ды іншых матэрыялаў.

Апроч гэтага, у дадатак да выставы, за асобную плату ў пяць тысяч рублёў, можна паглядзець стужку ў модным зараз 3D-фармаце пра даўніну краіны пірамід.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі