У Гомелі адмянілі канцэрт N.R.M.
Выступ мусіў адбыцца 2 ліпеня ў клубе PLAZA. Ладзіла яго творчае аб'яднанне "Рок-цэнтр".
Аднак 1 ліпеня ў сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што канцэрт адменены без якіх-небудзь тлумачэнняў.
Арганізатары канцэрту ў прыватных гутарках патлумачылі, што канцэрта адмянілі "па адной простай прычыне, якую ўсе і так ведаюць".
Вярнуць квіткі можна будзе ў касе гомельскай філармоніі з 4 чэрвеня. Таксама іх можна будзе абмяняць на MASS MEDIUM OPEN AIR 2011. Гэты фэст пад адкрытым небам з удзелам рок-гуртоў горада адбудзецца 23 ліпеня.