У Гомелі адсвяткавалі Дзень паэзіі
Увечары 22 сакавіка ў Гомелі Таварыства беларускай мовы адсвяткавала Дзень паэзіі. На свяце прысутнічалі каля 20 чалавек.
Імпрэза прайшла ў гарадской бібліятэцы імя Якуба Коласа. Удзельнікі свята паглядзелі фільм, прысвечаны Максіму Багдановічу. Мясцовыя маладыя паэты пачыталі свае вершы.
Падчас сустрэчы атрымалі ўзнагароды пераможцы нацыянальнай дыктоўкі, што прайшла ў Гомелі 21 лютага. КАкрамя таго, кожнага з наведвальнікаў Дня паэзіі чакалі невялічкія падарункі ад Таварыства беларускай мовы.