У Гомелі без цяпла былі каля 180 тысяч чалавек (фота, відэа)
У аўторак без цеплазабеспячэння застаўся Савецкі раён горада. Прычынай стаў прарыў трубаправода, які вядзе да ЦЭЦ-2. (АБНОЎЛЕНА)
На месца з'ехаліся ўсе мясцовыя аварыйныя службы, месца прарыва было лакалізавана, ішлі рамонтныя працы. БЕЛТА паведамляла каля 16-й гадзіны, што ў бліжэйшы час падача цяпла будзе адноўленая.
Тэлеканал СТВ дадаваў, што ў зоне адключэння больш за паўсотні школаў, дзіцячых садкоў, тры басейны, сотні жылых дамоў. Камунальнікі абяцалі арганізаваць падачу цяпла праз рэзервовую сістэму.
Як паведамілі Еўрарадыё нашы слухачы, дзесьці каля 19-й гадзіны ў кватэрах сталі паціху награвацца батарэі — верагодна, ва ўсім раёне ўдалося аднавіць цеплазабеспячэнне.
Фота — ctv.by, ont.by