У Гомелі чэргі на запраўках дасягаюць некалькіх дзясяткаў аўто (фота)
Трыццаць машын налічыла Еўрарадыё на адной з гомельскіх заправак.
Пасля сямнаццатай гадзіны на гомельскіх запраўках чэргі за палівам толькі растуць. Калі напачатку вечара яны былі прадстаўлены 7-10 аўтамабілямі і займалі толькі пад’езд да АЗС, то на дваццатую гадзіну колькасць машын павялічылася як мінімум удвая, а чэргі пачалі выходзіць на праезную частку.
Гомельскія кіроўцы падзяліліся з карэспандэнтам Еўрарадыё, што іх непакоіць аб’яднанне курсаў валют, бо гэта можа выклікаць чарговае падвышэнне коштаў на паліва. Апроч гэтага, некаторыя аўтааматары згадваюць: Мазырскі НПЗ на дадзены момант з’яўляецца адным з самых непрыбытковых прадпрыемстваў, што таксама не можа не выклікаць зменаў коштаў на запраўках у бок павелічэння.