У Гомелі кандыдаты будуць сустракацца з электаратам у спальных раёнах

Так, у Чыгуначным раёне Гомеля для мітынгаў, збораў і сустрэч з кандыдатамі вызначылі тры месцы: адно у аддаленам спальным раёне поруч з Палацам культуры Беларускага таварыства глухіх “Віпра”,  другое ў гадзіне язды на грамадскім транспарце ад цэнтра горада, у р.п. Касцюкоўка, і толькі трэцяя пляцоўка знаходзіцца побач з больш-менш грамадскім месцам — ля аднаго з карпусоў Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэту.

Адносна другога, у раённым пасёлку Касцюкоўка, Еўрарадыё так і не зразумела, дзе ж тая пляцоўка? Акрамя ганка, падарожнай часткі і алеі, што вядзе да Палаца культуры, ніякага месца, якое можна назваць “пляцоўкай”, там не было.



Здымкі зроблены ў сераду а 12-й гадзіне



У Навабеліцкім раёне месца для сустрэч вызначылі толькі адно — побач з мясцовай зонай адпачынку.


Здымак зроблены ў сераду каля 12.30
Пляцоўка Палаца культуры  “Фестывальны” Савецкага раёна стала адным з тых месцаў, дзе будзе дазволена праводзіць сустрэчы з кандыдатамі. Цікава, куды стануць кандыдаты пад час сваёй размовы з гамяльчанамі: на ганак ці побач з металічнымі музыкамі?




З усіх адведзеных пад пікетаванне месцаў, асноўным, безумоўна, стане пляц сквера ля Цэнтральнага стадыёна на плошчы Паўстання ў Цэнтральным раёне горада, бо мала хто з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду паедзе шукаць “пятачок” 10 на 20 метраў ля будынка ЖЭЎ №25 у двары спальнага мікрараёна  Гомеля.

Здымкі зроблены ў сераду каля 13.30

Але адзначым, што падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч  планаваў правесці сустрэчу з выбарнікамі на пляцоўцы побач з плошчай Паўстання. Але літаральна за дзень да сустрэчы на выбраным месцы яны ўбачылі велізарныя горы снега, якія сцягнула сюды дарожная тэхніка. Сустрэчу тады правялі на стадыёне “Цэнтральны”.



Што ж тычыцца памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі, то ва  ўсіх раёнах горада для гэтага вызначылі Палацы культуры ці актавыя залы прадпрыемстваў Гомеля. Выключэннем стаў толькі Навабеліцкі раён, дзе кандытаты будуць пераважна сустракацца з школьнікамі – усё сустрэчы ў  гэтым раёне адбудуцца ў актавых залах школ.

Здымкі зроблены ў сераду каля 14.00

Тэрыторыяй участкаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у прэзідэнты сталі амаль усе прыпынкі горада, за рэдкім выключэннем і абмежаваннем цотнага ці няцотнага боку.

Але ж на самых шматлюдных месцах Гомеля пікетаваць, мітынгаваць ці сустракацца з кандыдатамі будзе нельга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі