У Гомелі “кастрычніцкі” мітынг правялі пад наглядам міліцыі (фота)

У акцыі каля помніка Леніну ўдзельнічалі пераважна пенсіянеры. Але былі таксама людзі сярэдняга ўзросту і моладзь. Вялікая частка ўдзельнікаў прысутнічала на мітынгу прымусова — ад працы ці ўніверсітэта. Іх правяралі на наяўнасць і адзначалі у адпаведных спісах.

Сам мітынг доўжыўся каля пятнаццаці хвілін. На ім выступілі тры аратары, у тым ліку прадстаўнік абласнога савета дэпутатаў. Дарэчы, сёлета акцыя ладзілася пад наглядам міліцыі і супрацоўнікаў спецназу, якія ачапілі плошчу па ўсяму перыметру. Гомельскае ДАІ на некалькі гадзін перакрыла праз плошчу Леніна аўтамабільны рух. Непадалёк (відаць, на ўсялякі выпадак) у дварах дзяжурыў аўтазак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі