У Гомелі “Ляпісаў” на афішах замазваюць чорным маркерам (фота)

Сярод пералічаных на афішы асноўных гуртоў і выканаўцаў, што бяруць удзел у фэсце, заяўлены і “Ляпіс Трубяцкой”. Але назву гурта ледзь бачна: яе старанна замазалі чорным  маркерам. Нагадаем, што “Ляпісы” ўваходзяць у “чорны спіс” дзеячаў культуры і мастацтва, якім беларускія ўлады абвясцілі неафіцыйную анафему.

Пад гэткую ж “цэнзуру” патрапіў і гурт “Тараканы”. Яго фронтмэн Дзмітрый Спірын некалі выказваўся наконт “чорнага спісу” аднайменнай песняй.

Як паведаміў Еўрарадыё адзін з адміністратараў афіцыйнай суполкі фестывалю “Кубана” Вконтакте Вадзім Магрыцкі, беларускі і расійкі гурты не адмаўляліся ад удзелу ў фэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі