У Гомелі міліцыя перашкодзіла правесці мітынг

У Гомелі ДК глухіх «Віпра» і прылеглую да яго тэрыторыю, дзе прадстаўнікі рэгіянальнай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» замаўлялі мітынг па сацыяльна-эканамічных праблемах, ачапіла міліцыя. Мінакоў, што ідуць па ходніках ля Дому культуры, заварочваюць на праезную частку Юбілейнай вуліцы.
 У ачапленні стаяць вайскоўцы ўнутраных войскаў з часткі 5525, паведамляе "Радыё Свабода". Як тлумачаць міліцэйскія начальнікі, у ДК працуюць сапёры. Паступіла інфармацыя, што ён замініраваны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі