У Гомелі моладзь адзначыць сваё свята без спіртнога
Гомельскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні чарговых сутак цвярозасці.
На гэты раз яны прымеркаваны да Дня моладзі. Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы Гомельскага гарвыканкама, з 8 раніцы ў суботу 30 чэрвеня ў аб'ектах рознічнага гандлю перастануць прадаваць як моцны алкаголь, так і слабаалкагольныя напоі, у тым ліку піва. Забарона будзе дзейнічаць на працягу 24 гадзін.