У Гомелі на Дзень бібліятэк аўтобусам кіраваў Францішак Скарына

Замест рэкламы ў салоне аўтобуса гучалі цытаты класікаў ды ўрыўкі з кніг. Кіроўца жа грамадскага транспарту быў у вобразе беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

Як паведамляе гомельскае гарадское радыё, гэткая ідэя новая не толькі для Гомеля, але і для ўсёй Беларусі. Нагадаем, што Дзень бібліятэк у Беларусі адзначаецца 15 верасня.

Фота — gomelradio.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі