У Гомелі паказалі гумар за два стагоддзі

Экспазіцыя атрымалае назву "Свет таму ацалеў, што смяяцца ўмеў". Экспанаты выставы узятыя з фондаў палацава-паркавага ансамбля, прыватных калекцый і асабістых архіваў.

На выставе можна пабачыць карыкатуры XIX—XX стагоддзяў, некаторыя нумары газеты “Раздавім фашысцкую гадзіну!” часоў Другой сусветнай вайны, карыкатуры савецкага перыяду. Размяшчаюцца тут і гумарыстычныя паштоўкі пачатку XX стагоддзя, якія выпускаліся такімі тэматычнымі блокамі, як "Тыпы студэнтаў", "Выбары", "Дзеці". Ёсць на выставе і карыкатуры сучасных мастакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі