У Гомелі паставілі спектакль, прысвечаны Максіму Багдановічу

2 снежня ў Гомельскім абласным драматычным тэатры прайшла яго генеральная рэпетыцыя. А для тых, хто завітаў сюды, гэта быў амаль што прэм’ерны паказ. Сцэнар драмы “Максім і Магдалена” быў спецыяльна напісаны да святкавання 120-годдзя з Дня народзінаў беларускага паэта.

Прадстаўлены твор адлюстроўвае невялікі адбітак з жыцця класіка. З дапамогай гомельскіх акцёраў гледачы змогуць крыху наблізіцца да апошніх гадоў жыцця паэта, паслухаць вершы пад гукі фартэпіяна, пранікнуцца перажываннямі Багдановіча, які пакутваў як фізічна, так і маральна.

У п’есе “Максім і Магдалена” пераплятаюцца сапраўдны лёс паэта, а таксама яго здзейсненыя і няздзейсненыя мары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі