У Гомелі прайшла прэзентацыя “Арт-клуба”
Імпрэза прайшла ў выставачнай залі гомельскай абласной бібліятэкі.
“Арт-клуб” — гэта праект, у межах якога будуць прадстаўляцца разнастайныя творчыя суполкі і асобы Гомеля і вобласці.
На ўрачыстым адкрыцці зладзілі невялікую выставу жывапісу, графікі і мастацкіх фотаздымкаў на палатне. Арганізатары правялі таксама літаратурна-музычную кампазіцыю “Восень Вясёлка”, пад час якой былі выкананыя песенныя балады на беларускай, рускай і французскай мове спявачкай з Рагачова — Ірынай Марчанка.
На імпрэзе таксама прагучалі вершы паэтаў, якія прадстаўляюць Міжнародны саюз пісьменнікаў і майстроў мастацтваў: Генадзя Гаворкі, Алега Ананьева, Уладзіслава Шышыгіна ды іншых.