У Гомелі прайшоў забег на абцасах (фота)

Гэтым разам пераможцу чакаў не ружовы ноўтбук, як мінулыя два разы, а ювелірны кулон у выглядзе туфліка на абцасе.

Уладальніца першага месца атрымала ў падарунак залаты туфлік з брыльянтам, другога —з фіянітам і ўладальніца трэццяга месца атрымала срэбраны кулон з фіянітам. Іншыя ўдзельніцы былі ўзнагароджаны касметычнымі вырабамі і падарункамі ад абутковага прадпрыемства “Marko”.
 
Дзеля перамогі некаторыя з дзяўчат нават заматвалі на скотч свае чаравічкі, а у адной з удзельніц абцас адваліўся яшчэ на старце. Хоць гэта не перашкодзіла ёй перамагчы ў адборачным забегу і патрапіць у фінальны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі