У Гомелі пройдзе Дзень культуры Грузіі

У праекце прымуць удзел пяць мастачак з Грузіі і Беларусі. Сумесную выставу адкрыюць заўтра. А на наступны дзень будзе дадзены майстар-клас для дзяцей, якія знаходзяцца ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі "Жывіца". На працягу тыдня мастакі будуць сумесна працаваць над сімвалічным палатном сяброўства, якое будзе перададзена ў цэнтр рэабілітацыі. Таксама 15 верасня ў Гомелі пачнецца міжнародны фестываль харэаграфіі "Сожскі карагод". У яго адкрыцці прыме ўдзел нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі-Рамішвілі", паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі