У Гомелі вызначаюць самага моцнага беларуса (фота)

У праграме спаборніцтваў — паўэрліфтынг, мас-рэстлінг, АРМ-ліфтынг, сілавы экстрым ды інш.

У фестывалі прынялі ўдзел спартоўцы з Беларусі, Украіны і Расіі. Амаль з самай раніцы і да позняга вечара нядзелі асілкі змагаліся за права стаць мацнейшым у 2012 годзе. Адным з самых відовішчных момантаў стаў V Турнір па паўэрліфтынгу ў асобных практыкаваннях у класічным дывізіёне.

Еўрарадыё заўважыла самага сталага ўдзельніка фэсту — украінца Мікалая Зінчанку. У свае амаль 67 гадоў ён таксама вырашыў прыняць удзел у сілавых спаборніцтвах нароўні з маладзейшымі спартоўцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі