У Гомелі ўшанавалі выпускнікоў-выдатнікаў
Цырымонія адбылася ў цэнтральнай частцы Палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Гомельскі гарвыканкам ушаноўваў выпускнікоў мясцовых школ, якія атрымалі залатыя і срэбраныя медалі, а таксама пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд 2011 года.
Нягледзячы на ўрачыстасць цырымоніі, выдатнікі атрымлівалі прэміі ў касцюмах, прыгожых сукенках і... бахілах — каб зберагчы паркет палацу.