У Гомелі затрымалі маладафронтаўца Андрэя Цянюту
Прычыны і падрабязнасці затрымання невядомыя.
Са словаў маці моладзевага актывіста, 1 ліпеня ён быў схоплены міліцыянтамі ў двары свайго дома. Хлопца даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там маці паведамілі, што Андрэй будзе знаходзіцца за кратамі ўсе выходныя і 4 ліпеня ў панядзелак яго будуць судзіць. У чым канкрэтна абвінавачваюць моладзевага актывіста, яго родным не паведамілі.
Андрэй Цянюта — адзін з заяўнікаў мітынгу, які планавалася правесці ў Гомелі 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці. Мэтай мітынгу павінна было стаць прыцягненне ўвагі ўладаў да сацыяльна-эканамічных праблем. Гарвыканкам забараніў акцыю, але прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што ўсё адно яе зладзяць, паведамляе БелаПАН.