У Гомелі знайшлі “яйка маманта”

На новабудоўлі аднаго з мікрараёнаў Гомеля пад час закладкі падмурка экскаватаршчык Мікалай Сімакоў натрапіў у будаўнічым смецці на камень правільнай авальнай формы. Калі будаўнік прынёс знаходку дадому, яго сын прапанаваў аддаць яе ў музей палаца Румянцавых-Паскевічаў.

Як піша газета “Гомельскія ведамасці”, здзіўленню супрацоўнікаў музея не было мяжы, калі пры даследаванні высветлілася, што гэты камень з’яўляецца “яйкам маманта”.

Між тым, яйка даўно зніклай жывёлы няблага захавалася. Яно знаходзілася пад зямлёй на глыбіні чатырох метраў, у пластах пяску, якія не дапускалі да яйка залішнія струмені вады.

Невядома, праўда, якім чынам маманты маглі несці яйкі…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі