У Гомельскім раёне малады парашутыст зачапіўся стропамі за дрэва
Здарэнне адбылося на аэрадроме “Зябраўка” з 21-гадовы парашутыстам.
Малады чалавек апынуўся ў падвешаным стане на таполі на дваццаціметровай вышыні і без дапамогі не мог спусціцца на зямлю.
Як паведамляе сайт 112.by, супрацоўнікі службы МНС толькі пры дапамозе выратавальнай лесвіцы змаглі вызваліць хлопца ад строп і апусціць на зямлю. На шчасце ад такога няўдалага скачка з парашутам малады чалавек не пацярпеў і самастойна з'ехаў з месца здарэння.