У госці да Лукашэнкі прыйдзе Берлусконі
З такой заявай выступіў сёння адвакат італьянскага прэм’ера Нікала Гедыні.
У інтэрв’ю агенцтву ASNA Гедыні сказаў, што Сільвіё Берлусконі не здолее прысутнічаць 30 і 31 траўня на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго запланаваны візіт у Беларусь.
Берлусконі ўжо прыязджаў у Мінску з кароткачасовым візітам у кастрычніку 2009 года. Ён быў першым кіраўніком краіны ЕС, які наведаў Мінск пасля зняцця санкцый. Берлусконі называюць еўрапейскім адвакатам Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.