У Гродне аўтамабіль збіў школьніка, у кіроўцы не было правоў

Аўтамабілем "Фольксваген Пасат" кіраваў 26-гадовы мужчына, які не мае вадзіцельскага пасведчання. Школьнік пераходзіў вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля прыпынку грамадскага транспарту на праспекце Кляцкова. Вучня другога класу шпіталізавалі з пераломам і траўмай галавы.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, кіроўца з месца здарэння збег. Яго жонка, якая сядзела побач, засталася на месцы і сцвярджала, што яна кіравала аўтамабілем. Аднак відавочцы здарэння сведчылі пра адваротнае.

Калі мужчыну затрымалі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён патлумачыў, што выпіў спіртнога ўжо пасля ўцёкаў. Цяпер праводзіцца расследаванне.


У Гродне таксіст збіў дзяўчыну і правёз яе на капоце 34 метры (відэа)

Фота — gaigrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі