У Гродне дэманструюць унікальныя сярэднявечныя кнігі
Пабачыць іх можна ў новай экспазіцыі гродзенскага музея гісторыі рэлігіі.
Як інфармуе БЕЛТА, музей завяршае фармаванне галоўнай экспазіцыі "Рэлігія і культура Беларусі". Нядаўна ў ім адкрыліся 4 новыя залы. Тут можна ўбачыць кнігі, абразы, скульптуры святых і рэлігійную атрыбутыку. Да прыкладу, рымскі служэбнік, надрукаваны ў Венецыі ў 1586 годзе, рукапісныя беларускія выданні XVII стагоддзя. У экспазіцыі ёсць і Евангелле 1644 года — унікальнае тым, што яго афармляў мастак "кола" першадрукара Пятра Мсціслаўца.
Агулам у новых залах — больш за 150 экспанатаў.