У Гродне на 13 сутак асудзілі актывіста Ігара Банцара (+ фота збіцця)

Банцар быў затрыманы і моцна збіты міліцыянтамі падчас пікета Саюза палякаў супраць адкрыцця ў польскай школе рускамоўных класаў, які адбыўся ў пятніцу побач з Гродзенскім аблвыканкамам. Дазволу на акцыю ўлады не далі.

Падчас затрымання Ігара Банцара моцна збілі і завалаклі ў аўтобус па асфальце.

Банцар стаў пакуль адзіным, хто атрымаў "суткі". На думку сябра Рады Саюза палякаў Андрэя Пачобута, улады не хацелі з'яўлення фота збітага актывіста ў СМІ, таму менавіта ён атрымаў арышт.

Нагадаем таксама, што сёння ў Гродна пачаўся Фестываль нацыянальных культур. У ім традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі афіцыйнага Саюза палякаў. Сябры неафіцыйнага ладзяць свае імпрэзы паўпадпольна. Cённяшні пікет таксама быў прымеркаваны да фестывалю. У ім удзельнічалі не толькі палякі з Гродна, але таксама і з іншых рэгіёнаў.

Агулам паводле звестак праваабаронцаў, у Гродне ў пятніцу схапілі 21 чалавека (міліцыянты яшчэ перад акцыяй правялі прэвентыўныя затрыманні журналістаў). На большасць з іх былі складзеныя пратаколы, а на некаторых нават па два. Як мінімум, пяцёра чалавек атрымалі позвы ў суд на панядзелак і аўторак.

Фота — svaboda.org, www.facebook.com/artur.gorski

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі