У Гродне пачалі звальняць аўтараў кнігі пра гісторыю горада
У пятніцу стала вядома, што без працы застаўся гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Ён працаваў у Гродзенскім універсітэце, браў удзел у напісанні падручніка "Гродназнаўства", якім зацікавіўся КДБ. Афіцыйная фармулёўка — "неаднаразовыя спазненні на працу". Як адзначае "Наша ніва", прычынай аднаго са спазненняў якраз была доўгая гутарка Андрэя Чарнякевіча з прадстаўніком КДБ.
Нагадаем, кніга "Гродназнаўства" выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а была надрукаваная ў Польшчы, яна выйшла ў серыі "Гарадзенская бібліятэка". Гісторыкаў быццам папракаюць у тым, што кніга заканчваецца на 1991 годзе і няма параграфа пра сучаснасць, а на апошняй вокладцы — бела-чырвона-белы сцяг.
Фота — nn.by, arche.by