У Гродне прэзентавалі настольную гульню "Паўстанцы" (фота)
На прэзентацыю сабралося каля 60 чалавек.
Нагадаем, што ў "Паўстанцах" можна гуляць на баку Кастуся Каліноўскага або Міхаіла Мураўёва. Вынік гульні ніяк не звязаны з рэальным завяршэннем паўстання 1863-1864 гадоў.
Падчас гродзенскай прэзентацыі выступіў гурт "Людзі на балоце". Потым адбылася сама гульня. У ёй прынялі ўдзел 12 чалавек. Дарэчы, "паўстанцы" перамаглі "карнікаў".