У Гродне сёлета адкрыюцца два беларускія класы
Абодва яны будуць у 32-й школе.
Столькі беларускамоўных класаў у горадзе з'явіцца ўпершыню за апошнія 10 гадоў. Як піша "Вечерний Гродно", летась 1 верасня толькі адна першакласніца адзначыла на роднай мове. Сёлета Святлана Астроўская пойдзе ўжо ў другі клас, а яе малодшы брат Ян — у першы.
Дырэктар СШ №32 Мікалай Байко кажа, што ў беларускамоўны клас будуць ездзіць дзеці з Ленінскага раёна горада.