У Гродне ў неба запусцілі зайцаў і снегавікоў (фота)
Святочную акцыю зладзіла лабараторыя ракетна-касмічнага мадэлявання цэнтра творчасці вучняў.
30 снежня на стадыёне “Нёман” юнакі паказалі ракеты ў выглядзе сімвала 2011 года зайца, снегавіка, елкі і Дзеда Мароза. Самаробныя лятальныя вынаходніцтвы ўзнялі на вышыню да 100 метраў.